Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2017 в 19:04, Обновлено 22 февраля 2017 в 14:33
Автор: Горбат Н. А.
641 просмотр

Роднае слова – ты песня!
Ты дзіўная казка ў нас,
І словы твае, як прадвесне,
Гучаць і звіняць кожны раз.

Пра мову беларусы шаноўна і ласкава гавораць "родная мова", "матчына мова", "мова бацькоў і дзядоў". Менавіта, такія выказванні пра родную мову гучалі ўвесь дзень у Дзяржаўнай установе адукацыі “Чырвоненская сярэдняя школа ” .

Праўду кажуць: “Век жыві, век вучыся”.  Вучні  і настаўнікі пераканаліся ў гэтым падчас правядзення  21 лютага  ў  11 класе  класнай гадзіны, прысвечанай адзінаму Дню роднай мовы .   Адзінаццацікласнікі разам з настанiўцай беларускай мовы i лiтаратуры Купрацэвiч В.М. аформілі дошку,   дзе былі выстаўлены выставы  літаратуры  "Мой родны край"    i   малюнаў да твораў  беларускай літаратуры.  

Падчас мерапрыемства  пранікнёна гучалі вершы  і песні на беларускай мове, поўныя любві да  нашага краю.  Нікога не пакінула без увагі школьная акцыя “Гаворым па-беларуску”.

Спадзяёмся, што мерапрыемства, якое было  прысвечана нашай любай беларускай мове, нікога не пакінула абыякавым, бо калі ў школе праводзяцца такія мерапрыемствы і вучні, наша маладое пакаленне, з такой цікавасцю, з такой адказнасцю да іх адносяцца,  хочацца верыць у тое, што

Жыць будзе Беларусь – мая старонка,

Сярод зямлян жыць будзе беларус!

 А разам з беларусам будзе жыць  прыгожая, мілагучная беларуская мова!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.